фартэп'яна, хто абрываў плюш з пакояў Кацярыны ІІ... хто аблупліваў скуру фатэляў, і як падпальвалі будынкі на дварэ. Бядуля. Рыгор сеў на падстаўленым таўстухаю паношаным, калісьці раскошным фатэлі... Гартны. ФЛЯНЦАВАЦЦА, незак. Пускать брковые побеги. Толькі дрэннае яно [насенне] трапіла ў нашы людзі — не флянцуецца, новых атожылкаў ў зямлі не пушчае. Калюга. ФУНДАВАЦЬ і ФУНДЗІЦЬ, незак., разм. Брать на себя расходы за угощение, развлечение. УРыся заўседы былі папяросы і грошы, ён фундаваў і ліманад, і марожанае. Брыль. У гэтых словах для пана самае галоўнае: ужо не трэба будзе ласаваць каменданта анісаўкай і наравіць маладой жонцы — купляць ёй дарагія сукенкі, фундаваць вечарынкі... Бажко. — Ты праўду кажаш, Ваця. Даўно ты не фундзіў нам. — Я ўсё чакаў, пакуль ты мне адфундзіш назад. — Ну і скупы ж ты, Ваця. Чорны. ФУНДУШ, -а, м. уст. Щедрое пожертвование на нужды церкви или костёла. Расце малы, растуць выдаткі: на кляштар фундуш, на ксяндзоў. Дубоўка. ФУРАВАЦЬ, незак., разм. Перевозить на фуре. Мала што секвестратары фуравалі кожны дзень сялянскае дабро, дык яшчэ і паліцыянты, як тое груганнё, наляталі. Сабаленка. ФЭСТ, -у, м. Церковный престолъный праздник; вообще праздник с ярмарками и игрищами. Але гэта талькі казалася так, каб неяк прабачыць вясковую былую беднасць, бо на справе не адным хлебам жылі і сяляне; любілі яны і святы, фэсты, кірмашы... Марціновіч. Ён гэтае чортава зелле калі і ўжываў, дык хіба дзе на фэсце — адну-дзве чаркі — не 6олей. Сабаленка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

фартэпяна
15 👁