раней стаптаны гусямі, авечкамі, свіннямі, а цяпер усцяж зарослы. Карамазаў. УТРАВЕЦЬ і УТРАВЯНЕЦЬ, зак., разм. Зарасти травой. УКавалеўшчыне утравеў курганок ад хаты, дзе жылі Грышчаняты. Барадулін. Яшчэ і цяпер, хоць прайшло столькі год, высока накладзенае каменне, якое было пад ніжнім вянцом, не паспела ўтравець. Сіпакоў. Зарасло, утравянела калішняй трывогі дварышча. Лужанін. ФФАЛЬВАРКОВЕЦ, -оўца, м., разм. Житель или владелец фольварка. Касцёл для фальваркоўца аставаўся вызначэннем не веравызнання, а нацыянальнасці... Чорны. Раней дык з вясны [Пётра] выпраўляўся ў заробкі, батрачыць на фальваркоўцаў, цяпер жа было невядома, якія дзе 6удуць заробкі, ды і стаў не халасты — жанаты. Быкаў....Нейкі фальварковец, стоячы ў натоўпе такіх самых, як і ён, і чакоючы, калі закончыцца імша ў касцёле, даводзіў гучна, што той, хто быў нічым, той і будзе нічым, бо з нічога не атрымаецца нешта. Тычына. ФАСОЛІНА, -ы, ж. Горошина фасоли. З лесу прывезлі самыя гонкія хвоі, акарылі іх, стачылі ў замок, паскручвалі жалезнымі хамутамі, прыварылі расцяжкі, абедзьве мачты злучылі антэнаю, прымацаванаю беленькімі, як фасоліны, ізалятарамі. Грахоўскі. Сярод манет быў ладны асколак, велічынёй з добрую фасоліну, шурпаты, з вострымі рванымі краямі. Марціновіч. ФАТЭЛЬ, -я, м. Мягкое кресло. З абурэннеtл дзед гаварыў, як увосень 1917 года руйнавалі панскі маёнтак, як вакольныя сяляне разбівалі шыбы ў вокнах, хто нагамі бразгаў па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁