Брыль. Прыезджы з Міканорам укленчылі каля воза, перакусілі і зноў узяліся за косы, Мележ.
УЛЕЖАНЫ*, -ая, -ае. Ставший пригодным к употреблению в результате долгого лежания (о фруктах, овощах). Паласавацца б нам хоць раз удосталь улежанымі дзічкамі... Брыль. Пахла гарэлым торфам, агуркамі і ўлежанымі яблыкамі. Пташнікаў.
УМАlЦЬ, зак., абл. Украсить первой весенней зеленью. І хаты майскім дзераўцом не ўмаіў селянін, як прадзеды умайвалі, як вучыць абычай... Купала. І вясна [хоча] — плошчы ўмаіць у зелень каштанаў. Танк.
УМУРАВЕЦЬ, зак. Зарасти муравой. Лугі ўмуравелі нарэшце, і ліст заблішчэўм на дрэве... Русецкі.
УПАЛЯВАЦЬ, зак. Добытъ во время охоты. Цяпер зайцы ў лясах гуляюць, іх упалюеш 6ез прынады, тым болей, што ганчак харошы, ёсць сэнс прайсціся па парошы. Колас. У той дзень ён [Жарнасек] пайшоў на паляванне, не дзеля таго, каб што ўпаляваць, а больш каб пахадзіць па тайзе. Асіпенка. Зімой дзічка ўпалюе, б'е рыбу ў ледастаў. Лужанін: Дамовіліся: стану жонкай таго, хто хутчэй упалюе аленя. Карпюк.
УРВІШЧА, -а, н. Крутой обрыв. Пасля лістота пасыпалася з урвішча на дно яра. Караткевіч. Усевалад, ашчаперыўшы голаў, сядзеў на краі берагавога ўрвішча і моўчкі гайдаўся з боку ў бок. Арлоў.
УСЦЯЖ, прысл., абл. На всём пространстве, во всех направлениях. Гляньце толькі на гэны калінавы куст — ён вяночкамі ўсцяж ператканы. Дубоўка....Блішчэў і выгончык
12 👁