небудзь у гэтакі дзень тэлефанаваў, пытаўся доктара Валетава ці падымаўся на ягоны ганак, сямейнікі адказвалі даўно завучаным: — У аб'ездзе. Карамазаў. УУГОДКІ, -дак і -дкаў, адз. няма. Годовщина со дня смерти; мероприятия, связанные с этой датой. Пасля угодак — зноў музыка, ізноў у замку пышны баль. Дубоўка. УДЗІРВАНЕЦЬ, зак. Покрыться дёрном, зарасти травой. Межы паспелі ўжо нават удзірванець, паміж імі, як раўчукі, ляжалі вузкія, на тры крокі ўшыркі, палоскі. Чорны. УЖЫВАНЫ, -ая, -ае. Бывший в употреблении. Каля яго [рукамыйніка] вісеў яшчэ чысты, але ўжываны ручнік. Машара. УЗБОЛАТАК, -тка, м., абл. Край болота. Бліжэй да станцыі, на ўзболатку, стаяў зялёны, засаджаны дзічкамі двор старога Язэпа, местачковага грамацея. Навуменка. УЗМАКРЭЦЬ, зак., разм. Стать мокрым от пота. Ён [Баран] нават адчуў, як плечы ў яго раптам узмакрэлі ад поту, а ногі ў каленях задрыжалі. Дамашэвіч. — А малінавага навару не пашкадуеш? — І дубовы ёсць. Ад дубовага, голубе, і мёртвы ўзмакрэе, — дзед паказаў кульбу і засмяяўся. Бажко. УКАСІЦЬ*, зак. Смочь выкосить. Касіў касец з расой сівец, удзень яго не ўкосіш. Бялевіч. УКЛЕНЧЫЦЬ, зак. Стать, опуститься на колени. Як горды Эльорус не апусціцца долу, ніколі не ўкленчаць народы Каўказа. Броўка. Я ўкленчыў на рэдзенькай траве, прыгнуўся лобам да сырай зямлі, упёрся ў яе рукамі і, падорыкнуўшы, кульнуўся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абездзе, падбрыкнуўшы, эльбрус
11 👁