ў зуб не браць, але яшчэ партыйнаму чалавеку высвятляць патрэбна такіх элементаў, што гоняць. Калюга.
ТРЫУМФАВАЦЬ*, незак., разм. Ликовать по поводу одержанной победы, радоваться своему успеху....Стары хітрун трыумфаваў у душы — ён адным вокам ужо бачыў Гвардыянаву слабасць, якую ён хаваў дасюль з адменным спрытам. Зарэцкі. Пан Твардоўскі трыумфаваў. Лойка. Трыумфуе белы дзень над светам, завітаўшы к ненцам на візіт, Калачынскі.
ТУЖЭЦЬ, незак. Становиться тугим. Разагрэтая за дзень вясновым сонцам зямля пачала тужэць. Крапіва. І смагла зямля, і тужэла яна, няўзятаю сілай сваёю набрыньвала. Лужанін. ...Тужэюць, аж рыпяць, ядраныя качаны капусты. Сачанка.
ТУК*, -у, м. Растопленный жир. Яны ламалі тоўстыя лусты яшчэ не вельмі чорствага хлеба, мачалі яго ў гарачы, духмяны тук і елі спакойна, на поўны рот. Брыль. Раней хлопцы, выганяючы свіней за чыгунку, праглі на ражончыках сала, і калі сала пачынала пырскаць тукам, клалі яго на акрайчык хлеба. Навуменка. Дзяўчына зноў уладкавалася на свой корчык, трымаючы над полымем ражно з салам, час ад часу кавалачкам хлеба лавіла кроплі туку, што густа падалі ў цяпельца. Дайнека.
ТЫДНЯВАЦЬ, незак. Заниматься чем-либо в течение недели. З самага ранку загадаў ён [Сабастыян] пастушку, якому была чарга цяпер тыдняваць у яго, падмесці двор. Чорны.
ТЭЛЕФАНАВАЦЬ, незак. Звонить по телефону. Паліцыя пытала яе дакументы (тэлефанавала на фабрыку), калі яе муж быў зволънены з фабрыкі і дзе ён цяпер. Чорны....Калі хто
Дадатковыя словы
лужанiн....тужэюць
12 👁