ТАРКАВАЦЬ, незак. Тереть на тёрке. Чарга настаўнікаў таксама — Астрог, Гарапнік і Царква — у тры рукі душу красала, а 6ог, як бульбу, таркаваў. Лужанін.
ТАРТАК, -а, м. Лесопильный завод. Далёка ў сіняватай смузе былі ўжо знаць белаватыя нізкія камяніцы, паднімалася цёмна-чырвоная вежа касцёла, двума чорнымі слупамі на ліловым астылым небе чарнелі высокія каміны тартака. Адамчык. Сонца ўзышло, калі мы былі ўжо за тартаком, пад самым раёнам. Пташнікаў. Над тартаком, пад яго вялізным бляшаным дахам, узнімалася высозная, як не пад самае неба, дымагарная труба. Сабаленка.
ТКАЧОЎНА, -ы, ж. Дочь ткача....Мужавы сваякі, перад тым як яны запісаліся ў царкве, дружна насядалі на Карла, спрабуючы адгаварыць, каб не браў у жонкі бедную, як казалі ў Цімкавічах, аж сінюю ткачоўну, за якой не давалі ніякага пасагу... Тычына.
ТРАПКАЧ*, -а, м. Полотенце с бахромой. Сегенецкая сама ўзялася рыхтаваць вячэру, бразнула вобземлю чапялу, шмарганула з усяе сілы трапкачом сабаку па спіне. Чорны. У мыцельніку, пад чысценькім, надвое зложаным трапкачом, ляжаў касцёр блінцоў. Гартны. Не ўключаючы святла, Пракоп адчыніў акно, павыганяў трапкачом мух і, буркнуўшы на іх «чэрці», пайшоў на чыстую палавіну. Ракітны.
ТРУНАК, -нку, м., абл. Алкогольный напиток. І калі ўдаецца яму [ксяндзу Пацяйкоўскаму] які-небудзь надзвычай трапны сказ, зварот, ён паўтарае яго ўголас, і тады адступае ад манаскага статута і выпівае шкалік французскага трунка. Колас. Вось прыносяць пачастункі — рознай ежы, розных трункаў. Бядуля. Сказана, каб не толькі самому гэтага трунку і
13 👁