ТАЛАКА*, -і, ж. Коллективная помощь, работа сообща. Трэба, казаў, талаку збіраць, талакою жыць — думаць... Карамазаў. Адсюль, відаць, і тая ўсхваляванасць, і ўрачыстасць, з якою людзі ладзілі калёсы, зубілі сярпы, збіраліся на далёкія сенажаці ці сыходзіліся на талаку. Сіпакоў.
ТАЛЯЖОЎКА, -і, ж., разм. Дисковая борона. Ты мне свае таляжоўкі дасі, як снег сыдзе, удзірванела ў мяне за гумном. З таляжоўкаю трзба будзе прайсці разоў па два. Чорны. Да сонца Кучука паднялі: чаго там рассыпацца, давай адпраўляй, усё гатовае стаіць, трыццаць два «інтэры», трыццаць два прычэпы з плугамі, з таляжоўкамі, з усім патрэбным рыштункам. Лобан.
ТАНДЭТНЫ, -ая, -ае; разм. Низкого качества. На сцяне стрэльба, старасвецкі... гадзіннік і некалькі тандэтных малюнкаў. Купала. Глядзіць Астап на гарадзьбу, галавою трасе: тандэтная работа, абы з рук збыць. Колас....Абазваўся ўвяселенькім адказе ранейшы Вацін паэтычны спадарожнік голасам вялым, як тандэтная кілбаса. Чорны. Такім чынам мне часамі прыходзілася натыкацца то на генеральскую вопратку падкладкаю наверх, то на тандэтную фарбу, якая трымаецца да першай непагоды. Крапіва.
ТАРАНОЎКА, -і, ж., абл. Большой тёплый платок. Люба адчыніла школьную шафу з кніжкамі і ўзяла пажоўклы ад доўгага часу тоненькі сшытачак; ахінулася тараноўкай... Мурашка. Прыкмячае Сцяпан: за плячом у сяброўкі нехта пальцамі смыча ражок тараноўкі. Лужанін. Каля сцяны, недалёка ад дэвярэй, у чорнай шарсцяной тараноўцы сядзела Бараноўская Ніна — брыгадзір суседняга калгаса. Васілевіч
10 👁