беларуская зямля, падзівіцеся, суседка і сусед, — пра Лявоніху спявае увесь свет. СЯЙВО, -а, н., абл. То, что сыплется, сеется откуданибудь....Абвіслыя дагэтуль ланцугі нацягнуліся струною, і па іх, па бартавінах і зубах каўша, пасыпалася густое пясчанае сяйво, чырвонае, з буйнымі камякамі і камянямі. Савіцкі. СЯМЕЙНІК, -а, разм. Член семьи. І чаму Гакса забрахала і сціхла. Няйначай свой сямейнік ідзе, — цюкнула мне. С.Александровіч. Сярод асоб, якія пасылалі хадзяку Падабеда Макара, сына Іванавага, былі перапісаны ўсе сямейнікі, у тым ліку і Захар... Карамазаў. Не цікавілі вершы і астатніх нашых сямейнікаў — старэйшага за нас з Юркам Пятра, меншых нашых — Грышу і Косціка. Сачанка. СЯНІНА, -ы, ж., разм. Травинка, отделённая от копны сена. Сонечнае цёплае плыве лета. Яна пераваліла ўжо на другую палавіну, аднак у хляве, у спецыяльна адведзеным, адгароджаным закуце няма ні сяніны. Навуменка. АРанік радасна рагатаў на ўсю паляну, трос сваім рыжым, аж агністым, нібы цесцевы вусы, чубам,.. струшваў з галавы сяніны. Сіпакоў. Паднёс [дзядзька] сяніны да акуляраў, пачаў сляпіцца, перабіраць іх пальцамі, браць у шырокія і тоўстыя, як капыты, пазногці. Капыловіч. ТТАБАКА*, -і, ж. Нюхательный табак. Тут вагон табакі цёртай выпісаў Гавака. Крапіва. Экзаменаваў маладжавы цыбаты поп. Ад яго моцна пахла табакай. Хведаровіч. А ў вузел трапіў панюх табакі... Сіпакоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁