ХМАРЫЦЦА, незак. Затягиваться тучами, становиться пасмурным. Каб, сышоўшыся, ўсе кавалі, усе волаты узяліся 6 каваць ранні золак зямлі — дык не выкулі б гэткай зары, як над Нараччу, калі неба ніводнаю хмаркай не хмарыцца... Танк. Ноччу неба таксама не хмарыцца, толькі пацеркі-зоры дрыжаць, Машара. Толькі б неба не хмарылася. Воранаў.
ХМАРЫЦЬ*, незак., безас. Затягивать тучами. Можа, што стаяла цудоўная раніца: хмарыла, як на дождж, а дожджыку ні кропелькі, і не горача, лес абапал дарогі цягнуўся светлы, лісцвяны перасыпаўся з хваёвым. Карамазаў. Учора хмарыла, дзьмула. А сёння сонечна, ціха. Воранаў.
ХМУРНЕЦЬ*, незак. Становиться пасмурным, сумрачным. Часамі днём позняга лета пачынае хмурнець дзень, і гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Чорны. Са смерцю паквіталіся мы смела і прыпынілі вал пякельнага агню, каб над табою неба не хмурнела і гром вайны не рушыў цішыню. Калачынскі.
ХМЫЛІЦЦА*, незак. Косить глаза, прижимать уши (о лошади). Апрача таго, [конь] з'ядаў увесь Ванеў цукар і за тое, відаць, быў гатовы падзяліцца з чалавекам сваею пайкаю аўса, бо торбы з рук не рваў і не хмыліўся, калі даводзілася здымаць яе недаедзенаю. Лужанін. Дэраш — так звалі мы яго — даволі-такі сцёр зубы, часта наравіўся, хмыліўся не толькі на чужых, а і на мяне самога. Якімовіч. Праходзіш паміж вазоў, то сцеражыся: не кожны конь, але адзін з трох-чатырох страшыць — утульвае вушы, хмыліцца. Янкоўскі. І.
ХРАПА*, -ы, ж. Морда крупных животных. Мядзведзь смокча лапу ў бярлозе санліва, лось высунуў храпу — шукае
Дадатковыя словы
зядаў
11 👁