як бы нечым устрывожаная, стаяла Зоня. Адамчык. Тата зрабіў мне, Грабільначка, стаўпец і зубы шклом абгладзіў, пахарашыў. Янкоўскі. СТРОМКІ*, -ая, -ае. Ровный и высокий. З мроку вырысоўваліся стромкія камлі асін, каржакаватыя дубы, шурпатыя крывыя 6ярозы. Колас...І песні звонкія, і стромкіх сосен шаты, і беларуса дом — твой родны дом. Панчанка. Патрэбны сосны, роўныя і стромкія — такія, каб з кожнай выйшла па чатыры бервяны на лазню. Лупсякоў. СТРЭЛКА, -і, ж., разм. Пастушья сумка. Неяк гэтым летам дзяўчынка Таня, мая суседка па дому, збірала на лузе кветку за кветкай: рамонку, шчамяліцу, глухую крапіву, стрэлку, трыпутнік — ад кожнага віду па сцяблінцы. Гарбук. СТУСАВАЦЬ, незак., разм. Складывать в стопку. Цэлае лета сядзеў над аповесцю ў Бабры, дзе піянерскую работу пры школе вёў. Старонку да старонкі стусаваў. Калачынскі. СТУСІНАВЫ, -ая, -ае. С гибким кнутовищем; специального изготовления (кнут). Шапку ён [Бушмар] няспрытна трымаў у руках, у руках трымаў і стусінавую пугу, пакуль яму не параілі хоць пугу гэтую куды-небудзь паставіць у кут. Чорны. 3 воза стырчма глядзела пуга з жоўтьм стусінавым пужальнам і чырвоным кутасікам на сырамятным паску. Адамчык. СТЫРНАВАЦЬ, незак. Управлять кормилом. Часу не марнуе ластаўка са стрыжам, і плывец стырнуе цераз вір на стрыжань. Пушча. Скора ўсе яны ўжо ляжалі на сене, на дне чоўна, а Андрэй стырнаваў, седзячы на карме. Караткевіч. СУКАЛА, -а, н. Приспособление для навивания пряжи на цевку. Пашапталіся і раздзяліліся — каталіцкая палавіна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁