хочам, заявіць спакойна, праз гміну, праз войта, праз староства... Тычына.
СТАРОСТВА2 і СТАРАСТОЎСТВА, -а, н. Должность и занятие старосты. Яна [Ганна] ніяк не магла пагадзіцца нават з думкай аб старостве. Лынькоў. Не раз у гэтым збожжы пагрэў быў рукі і Андрэя Каржакевіча бацька за шэсць гадоў свайго старастоўства. Крапіва.
СТАРЦАВАЦЬ, незак., разм. Просить подаяния, милостыню. А сёлета давядзецца з самай восені старцаваць. А ў каго яго [хлеба] старцаваць? Хіба што ў багацейшых асталося леташняе. Сабаленка. Убачыўшы, што далей цярпець няма як, бацька ў горад падаўся — старцаваць у немцаў: можа хто дасць, што яму не трэба. Сачанка.
СТАЎБУНАВАТЫ, -ая, -ае; абл. Похожий на высокий конусообразный предмет с округлым верхом. Высахла чарніла ў кантовай стаўбунаватай пляшцы — адна гушча 6ыла на дне. Баранавых. Ад стаўбунаватай, таксама выплеценай з ракітніку і пафарбованай у чырвоныя і зялёныя паскі круглай карзіны, дзе ляжалі колькі свежых сыроў ды ўкручаных у анучкі асялкоў масла, смачна пахла солкай, падсушанай паляндвіцай... Адамчык. Мільгалі заінелыя кусты, вывернутыя карчы здаваліся казачнымі белабародымі дзядамі ў стаўбунаватых шапках. Грахоўскі.
СТАЎПЕЦ, -пца, м. Колодка в граблях, на которую набиваются зубья. Пад плотам, ля карыта... ляжыць абкоранае грабільна і некалькі неабструганых стаўпцоў — гэта дзед некалі збіраўся майстраваць на пакос граблі, дык так і не зрабіў іх, памёр... Сачанка. Ля сажалкі, абапёршыся на стаўпец грабель
13 👁