трымаць, з пілкаю ды з долатам як абыходзіцца, сёе-тое ў паяздзе паправіць мог. Калюга. Я часта прыбягаў у стальмашню да бежанца, пазіраў на яго рукі... Бялевіч. Мы з ім [Лёвачкам] пасябравалі і ўвесь час праводэілі то ў лесе, які быў недалёка, яго ў садку, забаўляліся пад паветкай, дзе была бацькава стальмашня. Кухараў. СТАЛЬМАШЫЦЬ, незак., разм. Заниматься ремеслом колёсника. А калі нехта майстраваў штосьці, стальмашыў, то яго сусед, падыходзячы, пытаўся: — На гары ці на вышках хавацьмеш? Янкоўскі. СТАРАНА, -ы, ж., абл. Половина гумна от тока до стены. Прывёзшы дахаты шэсць кавалкаў дуба, Андрэй, да часу, паскідаў іх на старану, дзе ляжалі яшчэ немалочанае жыта і салома. Колас. На другую восень пасля таго, як Сцяпура паклаў першы вянок свае хаты, у пуні ўжо ляжала цэлая старана ячменю і жыта з зямлі свае, а не заарандаванай. Чорны. СТАРАНІЦЬ, незак., абл. Складывать снопы по обе стороны тока. Снапы Жыгар скідаў прама на ток, а Мар'я стараніла. Жук. СТАРОСТВА1, -а, н. 1. Имение, предоставленное в распоряжение феодала Великого княжества Литовского королём или князем. Адсюль набіраў сваё войска і Васіль Вашчыла, калі ўзбунтаваў Крычаўскае староства. Чыгрынаў. 2. Администрация воеводства в буржуазной Польше. Ваяводствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі — ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона наставіць вушы і станавіцца да ўсяго гэтага скептычна, варожа, безнадзейна. Колас. Мы павінны, калі чаго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маря
13 👁