бязвіннае дзіця» колькі дзён таму мела сур'ёзную гутарку з Марынай Паўлаўнай і што фактычна гэтая гутарка спрычынілася канчатковай пастанове Марыны Паўлаўны пра свой адыход. Зарэцкі.
СПЯЛІЦЬ, незак. Доводить до спелости, зрелости. Работу кончыў серп у полі, і лета хіліцца на спад, і плод у сонцавым падоле за агарожай спеліць сад. Колас. У сене — каб цёпла і цёмна — я памідоры бацьку спяліў. Барадулін. Пазаўчора прыбягае да мяне ранічкаю Моця і як не плачыць: — Цімоха, нехта ўсе мае памідоры абабраў. Яны ж ужо чырванабокія былі, я ж іх спяліла дачушцы маёй з зяцем. Сіпакоў.
СТАДОЛА, -ы, ж. 1. Сарай на заезжем дворе. На сярэдзіне дарогі паміж гэтым мястэчкам і Нясвіжам стаяла тады старая карчма, як і належыць ёй, з стадолай і прасторнай хатай на падлозе і з бакоўкамі. Чорны. Уваход у карчму і ўезд у стадолу былі проста з гасцінца. Тычына. 2. Большой хлев. Потым у абсмаленай пажарам ксяндзовай стадоле з аполак ладзілі сцэну і паўтаралі па памяці тыя спектаклі, што бачылі ў Нардоме. Грахоўскі.
СТАЕННІК, -а, м. Лошадь, предназначенная только для выезда, а не для работы. І мой Гняды хвост угору задраў, нібы стаеннік які! Чарнышэвіч. Не ўцярпеў панскі паляўнічы і расказаў людзям, uіто князь толькі на стаенніку гарцуе, а стралок з яго няўдалы. С.Александровіч. Стаеннікі раздражнёна махалі хвасташ, адганяючы мух і сляпнёў, якія наляцелі і сюды, у халаднаватую крыху канюшкю. Сіпакоў.
СТАЛЬМАШНЯ, -і, ж., разм. Мастерская колёсника. От ён [Змышлевіч] тады ў стальмашні і налажыўся гэблік у руках
Дадатковыя словы
сурёзную
15 👁