Чорны. Але вось святло ліхтара выхоплівала яе [сувязістку] аднекуль зноў, і я спакайнеў. Пестрак. Толькі каля самага Балтыйскага мора [Заходняя Дзвіна] спакайнее, і берагі ў яе робяцца нізкія. В.Вольскі.
СПАЛАТНЕЦЬ, зак. Стать бледным, как полотно. Малады чалавек зірнуў на яго, спалатнеў раптам, не ведаючы — загаварыць з ім ці не. Чорны. Скасавурыўшыся трохі ўбок,.. Люба зусім скамянела і спалатнела. Гігевіч. Віславус спалатнеў, але не зварухнуўся, толькі ціха прамовіў... Арлоў.
СПАРАХНЕЦЬ*, зак. Превратиться в труху. То там ніякага лесніка няма, і дом спарахнеў дарэшты. Крапіва. Сцяна справа ад ганка асунулася, хоць даўно была ўзята ў лісіцы, ганак спарахнеў, і замест яго ляжала сукаватая калода. С.Александровіч. Млын ужо спарахнеў, нахіліўся і мог хутка рухнуць. Рыбак.
СПАРНЕЦЬ, незак., разм. Становиться более спорым. А дождж спарнеў. Быкаў.
СПАТОЛІЦЦА, незак. Утолить жажду. Той не мроіў ёй — да тлуму, і не прагнуў — да трымцення, калі п'еш, і ўсё, здаецца, яе спатолішся ніяк. Сіпакоў.
СПАТОЛЬНЫ, -ая, -ае. Утоляющий жажду. Сыдзі ў мае глухія лёхі, падай спатольнае вады. Стральцоў.
СПРУЖЫНОЎКА, -і, ж., разм. Пружинная борона. Адрубы па дзесяцін 40—60, з паравым млынам, малатарняю (яна давалася напракат), сеялкамі, касілкамі і жняяркамі, дыскавымі баронамі і спружыноўкамі. Лужанін.
СПРЫЧЫНІЦЦА, зак., разм. Послужить, стать причиной. Карызна, вядомая рэч, зусім не ведаў таго, uіто гэтае «чыстае
Дадатковыя словы
пеш
13 👁