маці. Васілевіч. АПрахор ужо злазіў з печы, і за ім падалі смалякі, што сушыліся там. Дайнека. СМЫК, -а, м. Деревянное приспособление для рыхления земли и заделывания в неё семян. Зямлю саха і смык мярэжыў, а што ты мела з свайго жніва? Колас. СНІЦЬ*, незак. Видеть сон, видеть во сне. Усе малыя спалі, толькі зрэдку з ціхім мерным дыханнем злучалася глухое мармытанне: дзеці штосьці снілі. Мележ. Перад тым, як прачнуцца ад Бычышынага шоргання, Багдан сніў прыгожы, радасны сон. Кулакоўскі. Я ўспомніў, як маці, калі ёй сніліся нябожчыкі, ішла ў царкву і ставіла па тым, каго сніла, памінальную свечку. Карамазаў. СОЛТЫС*, -а, м. Сельский староста в Западной Беларуси. Солтыс яшчэ з вечара заказаў, і Шурка ўжо запрагаў каля хлява, калі іх удвух зайшло ў расчыненыя вароты. Брыль. Солтыс загадаў усім сабрацца да крукоўскага свірна. Сабаленка. Марудзіць няма чаго, 6о, калі мы выходзілі з нашай хаты, у вокнах солтыса яшчэ свяцілася. Машара. СПАЖЫВАЦЬ*, незак. Использовать как пищу. Выхваляецца [Васіль] дачай, якую мае пад Ленінградам, на Карэльскім перашыйку, рыбай, якую ловіць у азёрах і рэках, а потым вяліць, сушыць, спажывае з півам. Навуменка. — Спажывайце на здароўе! — высыпаўшы ягады, пажадаў хлопчык і хутка знік з вагона. Гурскі. Некаторых [курэй] парэзаў, а некаторых, мабыць, трымаў у катуху і спажываў паступова. Кулакоўскі. СПАКАЙНЕЦЬ, незак. Становиться спокойнее. Але ўжо адышоўшыся крокаў трыста, малады чалавек пачаў спакайнець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁