СЛІВІНА, -ы, ж. Единичное дерево сливы. Васю ўдаецца аддзерці ад камля слівіны невялікую пасачку светла-жоўтай смалы, і ён аддае яе 6рату. Навуменка. Усяго і засталося ад некалі дагледжанай і вясёлай сядзібы — з пяток пакалечаных яблынь, падапрэлая ў камлі і ўсохлая ў галінах слівіна і зусім здзічэлая груша-рагач. Кухараў. Не прыхінайся да плота, слівіну зломіш. Дайнека. СЛІЎНЯК, -у, м., зб. Заросли слив. Пад саменькімі нашымі вокнамі добра кусціўся малады сліўняк, а ўздоўж драцяной агарожы шчыльна стаяў, вызверыўшыся калючымі лапамі, агрэст. Лужанін. А на завулічных агародах, бо малінаўцы жылі па адзін бок вуліцы, уздоўж усіх платоў густа рос вішняк і сліўняк. Чарнышэвіч. СМАГНУЦЬ* і СМЯГНУЦЬ*, незак. Изнывать от жары, жажды. І смагла зямля, і тужэла яна, няўзятаю сілай сваёю набрыньвала... Лужанін. Дваццаць гарачых дзён мы смаглі ў паходзе ад спёкі. Хведаровіч. Хто сказаў — вада без паху? Хто сказаў — вада без смаку? Той, відаць, не смяг у спёку і ад смагі ў суш не млеў. Сіпакоў. СМАЖЭНІКІ, -аў, мн. няма., абл. Жареный картофель. Днём бабка пасадзіла іх (дзяцей) за стол і накарміла капустай і смажэнікамі з маладой бульбы. Васілевіч. СМАЛЯК, -а, м. Смолистый кусок дерева. Там ён [Косцік] выграб з пячуркі чырвоныя вугалі, угарнуў іх у закарэлую анучку, схапіў смалякі і 6яросту, щто ляжалі пад прыпечкам, і выбег з хаты. С.Александровіч. — Ну, то раздзявайся, сынок, — завіхаючыся каля прыпечка, на якім палалі ўжо смалякі, сказала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁