скібы. Кірэенка. Ззаду за ім [трактарам] пераварочваліся чорныя скібы і, вільготныя, блішчалі на сонцы. Пташнікаў.
СКЛАДАНЧЫК, -а, м., разм. Складной ножик. Сагнулася. Падняла адну дзярнінку, капанула складанчыкап. Гарэцкі. Узяў кошык, акраец хлеба і жаўтлявы, мяккаваты шматок сала, вышчаролены братаў складанчык на шнурку і — пайшоў, трохі баючыся, каб не трапіць каму вельмі на вочы... Стральцоў. Паўлік дастаў зроблены ў кузні складанчык, спрытна выстругаў лаўцы. Левановіч.
СКРЫЛЯЦЬ, незак., разм. Нарезать ломтиками, снимать слоями. Ксеня, наравіста ададзьмуўшы губы, скрыляе скрэбеную бульбу ў гаршчок. Калюга. Яма ў яе [Клані] пад нагамі шырэла: яна скрыляла ў яе ад берагоў чырвоную ліпкую гліну на ўвесь штых старой рыдлёўкі... Пташнікаў.
СКУРАТ, -а, м., разм. Обрезок, кусок кожи. Чалавек... 6ыў у шарачковых нагавіцах, зрэбнай кашулі пад кароткай ватоўкай з афарбаванага ў руды колер палатна і ў падшытых скуратом лапцях. Чорны. Бацъка сядзеў каля стала. Меркаваў скурат да пераплеценага лапця. Баранавых. Чаму няма шчасця беднаму чалавеку? Ён круціцца, як скурат на агні, б'ецца, як рыба аб лёд, каб вылезці з беднасці, і ніяк не вылезе. Чарнышэвіч.
СЛІБІЗАВАЦЬ, незак., разм. Читать по слогам.
УКастуся «Родное слово»; ён слібізуе ўсё нанова, але склады штось не выходзяць і хлопца ў злосць адно прыводзяць. Колас. На словах з «Слоўніка замежных слоў» ён [сакратар] трымаўся, слібізаваў па складах і наракаў на члена бюро... Калюга. Я сядзеў на печы і слухаў, як вучні слібізуюць склады, чытаюць, вучаць табліцу множання, і ўсё гэта ўголас. Чарнышэвіч
Дадатковыя словы
бецца, вышчарблены
14 👁