Старонка 170
◀ / 207 ▶
Чорны. Але вось святло ліхтара выхоплівала яе [сувязістку] аднекуль зноў, і я спакайнеў. Пестрак. Толькі каля самага Балтыйскага мора [Заходняя Дзвіна] спакайнее, і берагі ў яе робяцца нізкія. В.Вольскі. СПАЛАТНЕЦЬ, зак. Стать бледным, как полотно. Малады чалавек зірнуў на яго, спалатнеў раптам, не ведаючы — загаварыць з ім ці не. Чорны. Скасавурыўшыся трохі ўбок,.. Люба зусім скамянела і спалатнела. Гігевіч. Віславус спалатнеў, але не зварухнуўся, толькі ціха прамовіў... Арлоў. СПАРАХНЕЦЬ*, зак. Превратиться в труху. То там ніякага лесніка няма, і дом спарахнеў дарэшты. Крапіва. Сцяна справа ад ганка асунулася, хоць даўно была ўзята ў лісіцы, ганак спарахнеў, і замест яго ляжала сукаватая калода. С.Александровіч. Млын ужо спарахнеў, нахіліўся і мог хутка рухнуць. Рыбак. СПАРНЕЦЬ, незак., разм. Становиться более спорым. А дождж спарнеў. Быкаў. СПАТОЛІЦЦА, незак. Утолить жажду. Той не мроіў ёй — да тлуму, і не прагнуў — да трымцення, калі п'еш, і ўсё, здаецца, яе спатолішся ніяк. Сіпакоў. СПАТОЛЬНЫ, -ая, -ае. Утоляющий жажду. Сыдзі ў мае глухія лёхі, падай спатольнае вады. Стральцоў. СПРУЖЫНОЎКА, -і, ж., разм. Пружинная борона. Адрубы па дзесяцін 40—60, з паравым млынам, малатарняю (яна давалася напракат), сеялкамі, касілкамі і жняяркамі, дыскавымі баронамі і спружыноўкамі. Лужанін. СПРЫЧЫНІЦЦА, зак., разм. Послужить, стать причиной. Карызна, вядомая рэч, зусім не ведаў таго, што гэтае «чыстае,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 207 ▶