АДЛІЖЫЦЬ, безас., зак. Установиться в результате оттепели (о тёплой с таянием снега погоде). Калі адліжыла і засвяціла сонца, я выняў з акенца салому, каб усім у хляве стала лепш, — і Падласцы з пярэстым бычком, і галубам з галубянятамі. Брыль.
АДПАСВАЦЬ*, незак. Откармливать на подножном корму. І ён [Кастусь] узяўся адпасваць у дарогу свайго каня. Чорны.
АДРАНАК*, -нку, м., абл. Утренняя пастьба коров. У такі час ціха на дварэ, і, павячэраўшы, высыпаюць на лаўкі і прызбы ўсе ў Сцешыцах — гамоняць на ўсю вёску, забыўшыся, што сцямнела і што заўтра трэба рана ўставаць, да дня яшчэ, каб падаіць і выгнаць кароў на адранак. Пташнікаў.
АДСЛАНІЦЬ*, зак. Открыть заслонку печи. Тым часам маці, спаласнуўшы рукі і твар, адсланіла печ, дастала гаршчэчак. Сачанка. Адсланіла печ, дастала крупнік з мясам, тушаную бульбу. Новікаў.
АДХЛАННЕ, -я, н. Короткое облегчение от тяжёлого, продолжительного труда. Вечарамі йзноў не было ёй адхлання: то сходы, то паседжанні. Калюга. Паўпіналася, адале падумала: трэба ж чалавеку нейкае адхланне, нечым забыцца, а спектаклем усцешыць няшчасных пакутнікаў. Грахоўскі. Ні спачыну няма, ні адхлання ад вяковае крыўды, пакуты... Дзяргай.
АДХУКАЦЬ, зак. Отогреть дыханием... Жанчына падобна на пакрыўджаную птушачку, якую хочацца адхукаць цеплынёй уласнага дыхання. Г.Колас. ...Табе хочацца конніка тога у далоні цёплыя ўзяць, каб яго адагрэць, адхукаць... Сіпакоў.
76 👁