АЖАБРАЧЫЦЬ, зак. Сделать нищим. Ён [карны атрад] арудаваў шмат дзён і выехаў nасля ўжо таго, калі сnустошыў і ажабрачыў людзей. Чорны. АЗЯРЫШЧА, -а, н. Место, где когда-то было озеро. Балота аказалася нешырокім, nадобна на старое рэчышча ці азярышча. Лобан. АКАВІТА, -ы, ж. 1. Уст, Водка, настоянная на кореньях. Ну і намардаваўся я з гэтым nраведнікам! Ніяк не мог яго сnакусіць золатам, тытунём, акавітай, nрысмакамі, каралеўскай уладай і nаnскай ціярай, вечнай маладосцю і несмяротнасцю. Танк. Тут студня знакамітая і ўсім вада да смаку, ды болей акавітаю мы nраганяем смагу. Барадулін. 2. Перан., nаэт. Волшебный животворный напиток, дающий красоту и молодость. Вячорная цьмянасць твая, красавік, мой дух акавітаю nоіць. Глебка. Табе не даў я рыфмы мілагучнай, ідзі мой твор, кунегай аnавіты. Цябе без рыфмы думка добра лучыfць, шукаючы для духа акавіты. Дубоўка. АКАЗАЦЦА*, зак. Подать голос. Дзень пры дні сnаў Жук і каб аказаўся. Толъкі есці як захоча, устане ды акажацца, але й то не брахаў, а выў. Калюга. Старая, відаць, разы са два збіралася загаварыць з nалякам, глядзела нават на яго, нямогла трасучы nадбароддзем, ды так дагэтуль і не сабралася аказацца. Брыль. Коля, дзякавацъ богу, яе прачнуўся на рыn дзвярэй, інакш бы аказаўся, nапытаў што. Рыбак. АКАЛЕЧАЦЬ, зак., разм. Стать калекой. І акалечаў Міхал Стальмаховіч — от так сабе — без усялякай выдатnай сnравы. І на вайне не быў, і нічога вельмі важнага і страшнага за сваё жыццё не рабіў, ля машыны нідзе не стаяў, можно сказаць, усё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁