сахарамі. Кулакоўскі. А як выкуе тапор ці нарог альбо сахор — не нацешацца дзядзькі: вось каваль у нас які! Якімовіч. Яму памагала Еўка: начапіўшы на жалезны сахор заплеснелыя пласты, нясла далей ад дзвярэй... Адамчык. САЦЬМЕЦЬ, зак. Догореть постепенно, без пламени, тлея. Агонь, забыты людзьмі, хутка апаў, сацьмеў. Мележ. СВІНАВАТЫ, -ая, -ае,разм. Проявляющий низкие (свинские) качества. Аканом запнуўся, падбіраючы слова. Усе ведалі яго як служаку грубага, свінаватага. Якімовіч. СВЯЖАК, свежака, м., разм. Прохладный, свежий ветер. Ці пену з заліва здзімае свяжак? Барадулін. На вуліцы, на свежаку [Мікалай] адчуў хутка, як змяняецца настрой. Тычына. Я ніколі не бачыў цябе — такую, зарумяненаю на свежаку ў кажушку вышываным з апушкаю... Арочка. СЕЛЯДЗЁЎКА і СЕЛЯДЦОЎКА, -і, ж., разм. Сельдяная бочка. Там Ворка на рагу карчму трымае, а ў карчме людзей, як селядцоў у селядзёўцы, там сабе знойдзеш добрага чалавека, каб сваю бяду яму расказаць. Калюга. Згнецены вы тут, як селядцы ў цеснай селядцоўцы. Гарэцкі. СЕНАВАННЕ, -я, н. Заготовка сена. ...Не закончана сенаванне, а ўжо асьтаецца жыта, не закончана жніво, а ўжо, бачыш, падганяе бульба. Сіпакоў. Не толькі не хацеў, а і не мог я губляць набыткаў на пастухоўстве і на сенаванні, на вучобе і на будоўлі — спрыту, лёгкасці, рухавасці. Янкоўскі. Тады яшчэ цікавей ішло сенаванне. Ягоўдзік. СЕНАВАЦЬ, незак. Заготавливать сено. Дзень той выдаўся сухі і ветраны — ужо сенавалі. Адамчык. Тое балота — бралі на часць, сенавалі — рабілі сена. Янкоўскі. — Дык не ведаеш, дзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сена....не
11 👁