САЛАДЗЕЦЬ, незак. Становиться слаще. На яблынях жа наліваюцца цудадзейнымі сокамі, саладзеюць яблыкі... Сачанка.
САЛАНЕЦЬ, незак. Становиться солёным, более солёным. І зноў саланее на вуснах: — Адзіны з адзіньіх каханы! Аколава.
САЛЬНІК*, -а, м. Торговец салом. На самым праходзе між вазамі стаяў местачковы сальнік Адольф Крывадубскі, з кублам на возе. Чорны. Кожны дзень я хадзіў дадому па харчы і назад ішоў, несучы вялізны гладыш маслёнкі, якую мы бралі ў фруны, буханку хлеба і калі-нікалі кавалак мяса, свіных костак, якія даваў сальнік Паўлюк у доўг на адпрацоўку. Хведаровіч. Сымон пачаў заганяць у кутузку былых гандляроў, калішняга валаснога пісара, сальніка, некалькі «падкулачнікаў», не пашкадаваў і роднага дзядзьку Васіля Сапегу. Грахоўскі.
САМОТНІЧАЦЬ, незак., разм. Находиться, проводить время в одиночестве. У задуме глядзіць Хомка на галузванне і дуронства малых, і, калі іх пачынаюць біць за тое, што адураюць галаву, ён палахліва прыліпае ў куточку і жаласна самотнічае ў ім. Гарэцкі.
САПСЕЦЬ*, зак., разм. Выжить из ума. І дзед махаў рукою: — зусім бацян сапсеў! А бусел думаў тое ж, але сказаць не ўмеў. Лужанін.
САСМЯГНУЦЬ*, зак. Истомиться от жажды. Меншыя нашы — Грышка і Косцік — зусім сасмяглі, аж румзалі ўжо. Сачанка. Сінеча, спакой і пустэча пад зрубам. Сасмягла даўно жураўліная дзюба. Самейша.
САХОР, сахара, м. Железные вилы, предназначенные для накидывания навоза. Не відно было яе [Еўдакіі] і на агародзе, хоць ужо многія гаспадыні туліся ля плятнёў з рыдлёўкамі ды
9 👁