атрутная гразь. Танк. Сягоння ў рыштках, каля крам пасцеле ім ночка пасцелі. Пушча. РЭЗГІНЫ, -гін, адз. няма. Приспособление в виде верёвочной сетки на деревянных дугах для переноски сена, соломы. Хлюпала пад нагамі, калі Марка ішоў у ток з рэзгінамі каровам трушанкі ўзяць. Калюга. Ён [дзядзька Антось] ішоў з гумна і нёс рэзгіны трасянкі. С.Александровіч. Алесь зачыніў адрыну, ускінуў на плечы рэзгіны з сенам і паволі пайшоў да конскага хлява. Чарнышэвіч. РЭХВА, -ы, ж., а6л. Железный обруч, который нагоняют на бочку, деревянную колодку колеса, сваю и т.п. Усё стаяла на сваім месцы, як і пакінуў; толькі ззаду, пад комлем, хтось уткнуў новую скрынку з напільнікамі, малаткамі, разцамі, шаблонамі, рэхвамі і шрубамі. Гартны. Рыпелі гужы на аглоблях, як сухастоіна ў лесе, шоргала рэхва на задняй восі аб калодку, мякка ступаў конь, але Кароль не чуў... Адамчык. ССАЕТА, -ы, ж. і САЕТ, -а, м. Тонкое высококачественное сукно. На вяселле-разгул наплыло, як на сход, госці знатных зусюль, на паўсвету, гэткай гучнай бяседы не помніў народ, гэткіх скарбаў, брыльянтаў, саетаў. Купала. Праз ноч адну на цэлы свет цудоўны шые ён [мароз] сает. Дубоўка. САКУНЫ, -оў, спец. Белорусы, твёрдо произносящие звук [с] в частице -ся. Толькі я не з паўднёвай часткі, а з паўночнай, бліжэй да Гомеля. Сербаў — вучоны такі быў, відаць, чулі, ведаеце, — адносіў нас да сакуноў. Сачанка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁