над новымі машынамі, якім пад сілу будуць і пацяжэлыя нашы ўраджаі, нядрэнна працуюць і яны, стомленыя полем рупліўцы. Сіпакоў.
РУХАВІЦЬ, незак. Заставлять двигаться, приводить в движение. Міхасёнак не раз ехаў на такім кані, які ішоў з нізка апушчанаю галавою і неахвотна пераходзіў на 6ягу; такога крыху ажыўляў і рухавіў бізун, але не вельмі. Янкоўскі.
РУЧАЙКА, -і, ж. 1. Веретено с намотанными на него нитками. — Упільнуеш іх, — прарыпацела старая, і верацяно загуло зусім як у маладой — дапрала, відаць, ручайкі і запрала новае верацяно. Мурашка. Часам мужчыны памагалі Ганне змотваць ручайкі. С.Александровіч. Лісавета, напраўшы дзве ручайкі, заўсёды спяшалася дамоў. Чарнышэвіч. 2. Абл. Пучок льна, конопли. За паклонамі б'юць церніцы паклон, за ручайкаю ручайку грызуць лён, Крапіва.
РЫЗЬІКАНТ, -а, м. Дерзкий человек, готовый идти на риск....Варожыя кулі ціўкаюць, цокаюць па бярозавых камлях. — Пойдзем адгэтуль, — кажа. — Тут прастрэльваецца. Сам бачу, што «прастрэльваецца»! Злосць мяне разбірае: храбрасць сваю хоча паказаць, рызыкант! Бялевіч. Бываюць от жа такія рызыканты — ты яму кол на галаве чашы, а ён адно выскаляецца. Вітка. Бач ты яго, рызыканта! Перад машынай дарогу пераязджаць! Карпюк.
РЫШТОК, -тка, м. Водосточная канавка. Скрозь у полі снег пазганяла ў лагчыны і прыдарожныя рыштокі. Чорны. Каб размінуцца з рамізнікам, трэба перачакаць у бліжэйшай браме, з-пад варот якой і зімой і летам. плыве ў рышток нейкая
Дадатковыя словы
бюць
10 👁