Адамчык. Сена было мяккае, шаўкавістае, настоенае на густым лугавым водары, але ўціснута рублём і вяроўкамі гэтак, што і пальцаў нельга нават уторкнуць. Рыбак.
РУДАЎКА, -і, ж., разм. Болотная вода рыжего цвета. На балоце рудаўка 6агністая рассыпаецца ў плачу і квоху: — Гэй, брыдзіце ка мне, ветры мглістыя, па сцяжынках пуховага моху. Бядуля. Ажно бяжыць Надзя з пустым вядром, з ног да галавы мокрая, у балотнай рудаўцы і чорнай жужаліне-твані, на сябе не падобная. Гіль.
РУЖОВІЦЬ, незак. Окрашивать в розовый цвет. Агата глядзела, як Фэлька глядзеў Алімпе ў вочы, як ружовіў хмель Алімпін твар. Чорны. Сонейка хмарку ружовіла, ветрык яе лёгкім адзеннем пагойдваў. Карпюк.
РУМ, -у, м., разм. Место на берегу реки, откуда сплавляют брёвна или где вяжут их в плоты. Як толькі на дварэ стала паказваць на вясну, некрашоўскія плытагоны пачалі збірацца на румы. Лобан. Хлопцы хадзілі з дзядзькам Антосем на рум, дзе завіхаліся плытнікі каля высокіх ярусаў 6ярвенняў. С.Александровіч. Некалі гэтым бальшаком, які зваўся гразівецкім — вёў на Гразівец, — з пушчы на рум, у Пагост, на машынах ды конях, болей на конях, вазілі лес... Карамазаў.
РУПЛІВЕЦ, -іўца, м., разм. Прилежный, рачительный, старательный человек. Прыцяжэння зямля маладая мая, ты — жаноцкай красы таямніца, а я, твой руплівец... гатовы табой захапляцца. Русецкі. Пачуў сваё сэрца там, дзе хадзіў, ствараў і аздабляў роднае жыццё, упрыгожваў родную зямлю руплівец, што хораша, глыбока, назаўсёды пазнаў, хто ён, дзе ён жыве і з кім ён, дзеля чаго жыве. Янкоўскі. Але пакуль вучоныя думаюць
16 👁