перацвіўшая сніцца каліна?.. Танк. Хай прычашчэннем да тайны стане нам глытка вады, каб пацалунак расстайны быў, як агонь, малады!.. Гілевіч. О зямля мая. зорка расстайная, адлятаючы, забяры мяне, не пакінь з той заклятаю тайнаю... Зуёнак.
РАТА, -ы, ж., разм. Одна из частей общей платы, долга. Узяў хату на выплату, штогод выплачваў наступную рату, і так выплата расцятулася на многа год. Чорны....Бо купля была зроблена ў растэрміноўку і паспрабуй апазніся з наступнай ратай. Лужанін.
РАХАВАЦЦА*, незак., разм. Сводить счёты, вести взаимный учёт обид, претензий и под. Пасёрбаў ён [Пархім] крыху локшыны ды пайuіоў на вёску, дзе ўжо збіраўся, рахаваўся баркаўчанскі маладзеж. Калюга.
РАЧКАВАЦЬ, незак., разм. Работать не разгибаясь, ползая на четвереньках. Праўду, аднак, кажучы, дык і нашто яна, тая патрэба прасці ды ткаць ці, не разгінаючыся, рачкаваць у зямлі, калі зусім другое жыццё настала. Васілевіч. Бацька даглядаў авечак, маці разам з іншымі жанчынамі ад цямна да цямна рачкавала з капаніцай у гародзе... Сачанка. Неаднойчы [сын] слухаў яго [Жэню] і неаднойчы бачыў, як яна [Маня] рачкавала ў барознах бульбы, поўзала на каленцах па градах, полючы агуркі ці буракі... Гіль.
РУБЕЛЬ, рубля, м. Толстая жердь для прижимания сена или снопов на возу. Вазы як бачыш растуць. А некаторыя накладзены ўжо і прыціскаюцца жоўтым сасновым рублём ды абводзяцца ўжышчамі. Мурашка. Спуджаны конь турзануў убок з дарогі, сцялежыўшы і перавярнуўшы туга сціснуты рублём воз
11 👁