РАСІЦЬ, незак., разм. Мочить росой. Канец бядзе, нудзе і гору — не росяць вейкаў кроплі слёз. Бялевіч. Высокі густы бульбоўнік блытаўся ў нагах, расіў адзенне. Сачанка. РАСКРЫЖОЎВАЦЬ, незак. Разделывать ствол дерева на части в поперечном направлении. Малады хлопец з веснавым рабаціннем на твары раскрыжоўваў у гэты час тоўстую яліну. Чарнышэвіч. Ён... авалодаў лучковай пілою, спрытна валіў дрэвы з пня, раскрыжоўваў, калоў, словам, выкладаўся, не шкадуючы сілы... Грахоўскі. РАСПАЛАВІНІЦЬ, незак., разм. Разделить приблизительно на две равные части. Не хацела яшчэ раз Мацвеевай добрасцю пакарыстацца ды і Марыны такі ж пабойвалася. А той бы прывалок, распалавініў бы [соль] і прывалок. Лобан....Раман распалавініў вайсковую форму, у якой уцёк з дзеюяай арміі, і замест гімнасцёркі надзеў бліскучую сацінавую кашулю... Чыгрынаў. Знешне такі здаровы і магутны, а ўсярэдзіне — чарвівы. Мабыць, шапка чыстая — і я грыб распалавініў. Супрунчук. РАСПАНЕЦЬ, зак., разм. Приобрести барские привычки, замашки. Бач ты іх, распанелі, журнал не запаўняюць, адзнакі не пастаўлены, усім незадаволены ды яшчэ бэсцяць сумленных работнікаў... Грахоўскі. Антон пагрозліва ўстаў, і старая на ўсякі выпадак падалася 6ліжэй да дзвярэй, прымірэнча загаварыла: — Вот ужэ распанеў, і слова яму не скажы! Жук. Бо, мае галубкі, раз чалавек трапіў у штаты, то навек і сам ад работы адбіўся, і жонка распанела. Дуброўскі. РАССТАЙНЫ, -ая, -ае; паэт. Связанный с расставанием. Чаму ж на расстайных гасцінцах, шляхах жураўліных, даўно
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁