РАЗЛЯГАЦЦА*, незак. Наполняться громкими звуками. На вуліцы ж што робщца? Ад песень яна разлягаецца. Жартаў у меру і зверх яе. Калюга. Спалі [ваенныя] дзень да вечара, спалі ноч — храплі без аддухі, аж хлеў разлягаўся... Пташнікаў. Не раз браты браліся загрудкі, а іх жонкі — зачубкі, і хата аж разлягалася ад сваркі. Сабаленка.
РАЗНАСЦЕЖЫЦЬ зак., паэт. Открыть настежь. Волі дух узляціць, чалавек непакорны разагне ланцугі, распрастаецца ён... парасхліствае вокны, разнасцежыць дзверы і ўзарвецца паўстанне з муроў гарадскіх. Лужанін.
РАЗЬБЯРЫЦЬ, незак., разм. Заниматься художественной резьбой, ваянием. Дзень добры!.. Выразаеце кійкі ў вольны час? Разьбярыце? Куляшоў.
РАЛА*, -а, н. Толстый сук. Некаторыя хвоі аж на ралы пабіліся, вяршаліна часта віламі ўбок пайшла. Чорны. Дрэвы раслі на прыволлі: яны былі высокія, тоўстыя ў абхваце, з разгалістымі раламі. С.Александровіч. У ёй [бярозе], у дупле, ніжэй рала, жыла шпачыная сям'я. Жук.
РАМІЗНІК, -а, м. Извозчик наёмного экипажа. Ты прыедзеш у горад, дасі рамізніку адрас, і ён прывязе цябе на кватэру. Чорны. Мы прыехалі на рамізніку ў раён, вядомы як паселішча мясцовых чыгуначнікаў. Лужанін. Афіцэры саскочылі з пралёткі, сунулі рамізніку грошы і, пазвоньваючы шпорамі, пайшлі... Гурскі.
РАСІЦЦА, незак. Становиться мокрым от росы. Сек [Лявон] спачатку ад краю, не лез далёка, не хацеў расіцца, але, калі ўсё ж вымачыўся, пашыўся глыбей. Калодзежны
Дадатковыя словы
сямя
13 👁