вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны. А праз якой паўгадзіны, мо нават менш, яны справіліся ці, сказаць лепей, расправіліся са сваімі пячонікамі і ажно пашкадавалі, што ўсе. Дамашэвіч.
ПЯЧУРА, -ы, ж., абл. Ниша сбоку шестка, куда загребают уголья, пепел. Салома па баках згарэла хутка; аставалася ляжаць толькі на карку ў парсюка чырвонай кучкай, як жар у пячуры ў печы... Пташнікаў.
ПЯЧЫСТА, -а, н. Блюдо, приготовленное из больших кусков мяса, запечённого на огне. У першую нядзелю па вялікадні на полацкім кірмашы ўдава рыбака Агафія, кінуўшы на прылаўку рашоты з пячыстамі, як каршун наляцела на рослага сухарлявага чалавека з дарожнаю кайстраю на плячы. Арлоў.
РРАГАВЕНЬ, рагаўня, м. Табакерка, сделанная из рога. Дабыў з табакай рагавень і храпы напіхаў цяртухай, — 6о не ўжываў я цэлы дзень! Тарас на Парнасе.
РАГАЧ*, -а, м., уст. Деревянная соха. А ўжо ты, Марыля, за рагач бярыся, або ты, Агата. 6удзь у нас араты. Колас.
РАДНЯНЫ, -ая, -ае. Сделанный из рядна. У самым большым пакоі паслалі пахучага мурагу, далі пад вуха падушкі і радняныя коўдры. Лужанін. Парваны радняны лахман прыкрые ссінелыя целы. Пушча.
РАЗБАРАНІЦЬ, зак. Разнять дерущихся. Ледзь разбараніў іх наш бацька, адцягнуў ад ягамосця дзядзьку, павеў назад на панскую ферму. Сачанка. З цяжкасцю ўдалося мужчынам разбараніць іх, утаймаваць дзве нечалавечыя злосці. Ермаловіч
8 👁