бы ўжо пярун хутчэй ударыў, ці ўсё ільдом. паскоўвала зіма. Бачыла.
ПЯРЭБІРАК, -рка, м., абл. Пласт сена, который можно поднять граблями, вилами. Ён [фурманшчык] абцёр яго [каня] саломай, накрыў халатам, знятым з сябе, добра даў яму сена: на хаду скубянуў пярэбірак сена з чужых саней і падкінуў свайму каню. Чорны. Вера хапае пярэбірак на коўзкія вілы, а ён рассыпаецца і падае пад ногі. Грахоўскі. І бацька навучаў мяне тады, што не трэба спяшацца, трэба акуратненька браць граблямі сабе пад ногі той пярэбірак, што падасць ён віламі, і ўжо толькі тады хадзіць па ім, таптаць. Сачанка.
ПЯРЭЗІМАК, -мка, м., разм. Годовалое животное. Мне прыйшлося хата і адрына, а яму хлеў і ток. Ён узяў сабе адну карову і пярэзімка. Баранавых. Хлопчык так задумаўся, што не заўважыў, як Красуля і цялушка-пярэзімак убілася ў шкоду. С.Александровіч. Чацвёрты [воўк] — пярэзімак, —выкачаны ў гразь, у руды торф, ляжаў ля другой пярэчкі. Пташнікаў.
ПЯРЭЛЕТАК, -тка, м. Полугодовалое домашнее животное. Цяпер: хлеў. У хляве — дзве каровы і пярэлетак. Баранавых.
ПЯТНАСТОЎКА, -і, ж., абл. Пятнадцатилетняя девочка. Сама сабе саромеецца прызнацца [Адарка]: абы згледзела Ваню ў канцы вуліцы, здаецца, і бегла 6 насустрач, нібы пятнастоўка. Лужанін. Дый шчасце не любіць, каб пра яго ведалі многія, яно цнатлівае, да палахлівасці, як дзяўчынка-пятнастоўка... Сачанка.
ПЯЧОНІК, -а, м., абл. Картофелина, запечённая на огне. Адбіўся хіба ад сваіх, заблудзіўся і згаладаўся так, што рад пячоніку?.. Сачанка. Смешныя ў яго выходзілі пячонікі: зверху
13 👁