пытальнік, тырчыць нейкі белы ражок. Кулакоўскі. Чырвоным алоўкам падкрэслены некаторыя радкі і паасобныя словы, сямтам стаяць пытальнікі і клічнікі. С.Александровіч. Яны [вершы] нават знешне стракацелі клічнікамі і пытальнікамі, працяжнікамі і шматкроп'ямі. Тычына.
ПЫЦЕЛЬ і ПЫТАЛЬ, -тля, м. 1. Вальцовая мельница. Выстарайся яму, Зэня, малатарню, сячкарню, вальцы пад пшанічны пыталь, цэнтрыфугу... Чорны. Асыпаны на корх пылам ды кастрыцаю, стаяў між вялізных драўляных кол яшчэ не бязгодны рухавік; на сваіх месцах у чынным парадку тырчэлі пытлі, грамаздзіўся непарушны пастаў з двух камянёў. Гартны. 2. Пеклеванная мука. А дзе ж мне той пшаніцы на пыцель набрацца? Брыль. Туман, ацярушаны пытлем, цадзіў белаватую 6оязь. Пушча.
ПЭНДЗЛІК*,-а, м. Кисточка для рисования. Усе смяюцца, а пані Мар'я бярэ ў Даніка яго пэндзлік, набірае ім чырвонай фарбы і пачынае папраўляць яго няшчаснае яблыка. Брыль. Першы раз за ўсю гэту бясконцую размову вейкі ў яе [жанчыны] здрыгануліся, зліпліся ў мокрыя акварэльныя пэндзлікі. Лужанін. Вацура памятаў таго маленькага мужчыну, вастраносенькага, з кароценькімі, як пэндзлікі, вусікамі, з рыжымі калючымі броўкамі, падобнымі на ячмянёвыя каласкі. Карамазаў.
ПЯРУН*, перуна, м. Удар грома. Мільгнула маланка адолескам. далёкім. Ударыў у елку гняўлівы пярун. Купала. Я люблю часіну навальніцы, калі б'е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы, кроплі асыпаючы на дах. Панчанка. І лепш
Дадатковыя словы
адблескам, маря, шматкропямi
10 👁