варам на вуголле, чыгуны і ўвачавідкі пульхнеў на патэльні жоўты, як паўдзеннае сонца, 6лін. Хадкевіч. Падушка — блінецолінцом, нават узбівацца не хоча, бо няма ад чаго пульхнець: пер'я ў ёй адна жменя. Кулакоўскі. ПУШЧАНСКІ, -ая, -ае. Имеющий отношение к пуще. А зараз ён [тэўтон] як чарвяк, на якога магутным капытом наступіў пушчанскі зубр. Дайнека. А ўначы да пушчанскіх бароў пастушок іх завёз на драбінах. Арочка. Мясціна ў той час была глухая, пушчанская, з топкімі багнамі, дрыгвістымі балотамі. Ягоўдзік. ПШАНІЧЫШЧА, -а, н. Поле, засеянное пшеницей или с которого убрали пшеницу. Андрэй хапіўся за галаву: — Бяжы на пшанічышча, бяры аднаго каня, запрагай і гані па доктара ў мястэчка. Чорны. ПЫЛОК*, -лку, м. Лёгкая, негустая пыль. У куточках Алесевых вуснаў, з-за паднятага, прыцярушанага снежным пылком каўняра, здавалася, кожны момант гатова была зайграць усмешка. Мележ. І гэтага 6ыло даволі, каб пылок замітусіўся ў самых блытаных кірунках, каб зусім непрадбачаныя ў ім з'явіліся віры. Калюга....Іржэ гудок, працуюць шасцяронкі, і ходзіць нюхаць ён [Жмінда] мучны пылок, мучны пылок прыносіць ён да жонкі на ганарыстай барадзе. Русецкі. ПЫНІЦЦА, незак., абл. Управляться по хозяйству. Жанчына стала пыніцца ў хаце і, каб не разбудзіць бацьку, рабіла ўсё ціха, асцярожна, хадзіла на кіпеньках. Кулакоўскі. ПЫТАЛЬНІК, -а, м. Вопросительный знак. Потым здалося, што пад струнамі, у проразі, падобнай на граматычны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блінцом, зявiлiся, перя
13 👁