ПРЫЧОЛАК, -лка, м., абл. Усечённый сверху скат четырёхскатной крыши. — То заходзьце онь у гэну хату з прычолкамі, — праз дым паказалі Зубрыцкаму асядласць 6аркаўскога багатыра. Калюга. Запечны абібок — наш кот Цімох — знайшоў ужо сухое месца на прычолку страхі і шчасліва мурлыча пад промнямі ласкавага сонца. Брыль. Прыгарадная, невялікая, з хораша памаляванымі частаколамі і прычолкамі, і аканіцамі вёска. Янкоўскі.
ПРЫЧЫНІЦЦА, зак. 1. Послужить причиной. Можна сказаць з упэўненасцю, што гэта ён [Вялічка] першы прычыніўся да таго, што вобраз яе вырысоўваўся перад усімі, як незвычайны. Чорны. 2. Оказаться причастным к чему-либо. Ён [Давыд] яшчэ перад вайной выпісваў «Нашу ніву» і хоць не вершам, але крыху прычыніўся да краснага пісьменства. Калюга. Разам з гэтым чалавекам прыйшла пагалоска, праўда ці чутка, нібыта прычыніўся ён да паўстання матросаў недзе на Чорным моры. Лужанін.
ПРЭНТ, -а, м. Металлический стержень. Нявада, які стаяў, хапіў у сябе з-пад ног нейкі гнуты прэнт з раструшчанага грузавіка і з першага размаху апусціў яго на галаву маладога чалавека... Чорны. Міця сеў, аглядаючы невялікі пакойчык з адным, забітым жалезнымі прэнтамі акном, з вялікім, як шафа, сейфам у кутку, з точанаю драўлянаю вешалкаю... Адамчык. Андрэй Чмель плюшчыў вочы і пакручваў доўгімі абцугамі тоўсты жалезны прэнт, што,быў ужо чырвоны ад агню. Савіцкі.
ПУЛЬХНЕЦЬ, незак. Становиться пухлым. У шырокай печы ля парога весела гарэлі дровы, клекаталі, з сіпеннем плюхаючы
7 👁