комін. Дамашэвіч. Пясок на пляжы быў як прысак, аж падэшвы ног пёк. Сабаленка. ПРЫСВЯТАК, -тка, м., разм. 1. Канун праздника. Якраз прыпала так, што Кастрычніцкае свята было ў нядзелю, а субота стала прысвяткам. Дубоўка. 2. Небольшой праздник. Кожны прысвятак ці свята людзей поўна наша хата. Крапіва. Проста не збыць было 6ез работы доўгіх піліпаўскіх вечароў у святы ды ў прысвяткі. Калюга. ПРЫСКРЫНАК*, -нка, м. Ящик на боковой стенке сундука для хранения мелких вещей. Калі ён [Кастусь] адамкнуў куфар і паклаў у прыскрынак золата, быццам з душы яго спала што цяжкае. Чорны. Дабро з машыны згружалі ўсе гуртам, колькі было рук: хто клуначак хапаў, хто каструлю, хто прыскрынак з нажамі-відэльцамі, хто мяшок з атопкамі... Лобан. А ў малым прыскрынку, што збоку прыбіты, акрамя караляў, стужак аксамітных, ёсць і жменька грошай, на долы, на труны, на шчырасць апошняй гасціны хаўтурнай. Геніюш. ПРЫСЦЕНАК, -нка, м. Боковая пристройка. У хаце нікога не было, толькі чутна — у прысценку за дзвярмі матка ляпала ў качарэжніку вілкамі. Гарэцкі. Выгнутаю сцяною, якая выходзіла на вуліцу, яна [хата] вельмі ж ужо выпіралася ў агародчык — так і здавалася, што нехта моцны, упершыся рукамі ў прысценак між акон, піхае яго з хаты. Сіпакоў. ПРЫТОМНІЦЬ, незак. Приводить в чувство....Я памятаў і яшчэ памятаю — тады непасрэдна, а сёння з даўно пабацькоўску сталай адлегласці, — як я ляжаў на зямлі, як мяне прытомніла наша суровая сухаватая маці. Брыль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁