ды прыганятых, ды падпанкаў лютых, падцікавалі аднойчы асілка... Кірэенка. ПРЫГОН*, -у, м. Крепостное право. Угары краталіся ад ветру старыя сосны, высокія, аж у неба, што раслі на Яськавым балоце недзе яшчэ ад прыгону. Пташнікаў. Было гэта яшчэ за паншчынай, год, можа, так за дзесяць да скасавання прыгону. Тычына. ПРЫДОМАК, -мка, м. Приставка к фамилии....З пірага і дваранства гэта пачалося. Кароль польскі — бац, прывілей: даць Леановічам прыдомак «пара», а як на іхняй мове гэта дрэнна гучыць, то перарабіць на «пора». Караткевіч. ПРЫМАЦТВА, -а, н., разм. Жизнь в чужой семье на правах примака. Яна [Капіталіна], нібы назнарок, шукала сустрэч з Лёшкам, балюча падколвала, саланавата жартавала з Лёшкавага прымацтва... Асіпенка. Яму б [Міхалу] і ў галаву не прыйшло з тым Алесем, з яго прымацтвам да іхняй Гарпінкі. Сабаленка. ПРЫНАМСІ, пабочн. По крайней мере. Да вечара дзень цягнуўся вельмі марудна, прынамсі яму так здавалася. Чорны. Хто ведае разгадку ці, прынамсі, здагадваецца пра яе?.. Зуёнак. [Радзюк] адчуваў сябе паўнапраўным пераемнікам, прынамсі хацеў, каб усе гэта адчулі і зразумелі. Жук. ПРЫСАК, -ску, м. Горячая зола. Восеньская радасць маленства — дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба. Брыль. Ухадзіўшыся, Вера лягла ў пасцель, узяла кніжку, а Драгун усё хадзіў па пакоі, варушыў прысак у печы, каб хутчэй перагарэў і каб можна было зачыніць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁