мужа, а найперш ад свёкравай знявагі яна [Зося] яшчэ пазалетась сыходзіла ў прочкі... Далідовіч.
ПРОШЧА, -ы, ж. Место или предмет, обладающий, по представлению верующих, чудодейственной силой. Як у прошчу па лек, стане йсці чалавек к мохам высланай крушні камення, — ад звана чарапок, цэглы — муру кусок — будуць несці падмогу ў цярпенні. Купала. Па полі, як праведзена мяжа калгаснай і вясковай зямлі, ідзе з прошчамі натоўп сялян. Галавач. Ён [Ігнась] любіў марыць, але адчуваў, што мары не задавальняюць яго, Мо таму і пацягнула яго да прошчы. Чарнышэвіч.
ПРУГЛО, -а, н,, абл. Длинный шест у колодца. Недзе рыпнула калодзежнае пругло, па вуліцы з вёдрамі прайшла жанчына... Скрыган.
ПРЫБЛУДА*, -ы, ж., разм. Приблудное животное. Звер скупы і злосны — да логава другога не пусціць і блізка, на прыблуду кідаецца з зубамі — крыві не мінуць. Пташнікаў. І на бяздомнікаў-прыблуд [сабакі] гірчаць з нянавісцю былою, хоць у прыблуд вучыцца тут, як не расстацца з галавою. Грачанікаў.
ПРЫБЯНТЭЖЫЦЦА, зак., разм. Немного смутиться, сконфузиться. Ён [Назарэўскі] змоўк і сам прыбянтэжыўся. Чорны.
ПРЫГАНЯТЫ, -ага, м. Приказчик, приставленный для надсмотра за работой крестьян. Помніце, як упрагалі нас тройкамі, як бізуном не адзін быў забіты, як раз'язджалі калісь прыганятыя... Танк. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярззіны. Бачылі, як сцябаў селяніна бізуном панскі прыганяты. Галавач. І зненавідзелі яго паны, сабралі сваю сілу, усіх цівуноў
Дадатковыя словы
разязджалi
13 👁