Прахопіцца на світанні Зінаіда Трафімаўна, да акна хутчэй; у мокрыя шыбы пазірае. Бялевіч.
ПРАЯВА*, -ы, ж. Необыкновенное проишествие. Гоман, вохі і здзіўленне непакояць больш сяло: — Ось праява! Ось здарзнне! — толькі й гутаркі было. Колас. Запомнілася і яшчэ адна праява з Леўкам. Сабаленка. Нечаканая праява развесяліла іх абаіх. Наўроцкі.
ПРОБАШЧ, -а, м. Католический священник, возглавляющий приход. А пробашч у турботах не разагнуў спіны ў касцельным сутарэнні. Бажко. Ён [Тамаш Зарэмбоўскі] сябраваў з панам пробашчам, нават меў пры касцёле нейкі чын. Сабаленка.
ПРОСВА, -ы, ж., абл. Металлический болт для запирания ставен....Тут — замкнёны ўваход, аканіцы на просвах, за дрывамі прыхованы лаз у падвал... Лужанін.
ПРОТАР, -а, м., абл. Иголка с поломанным ушком; обломок металлического стержня. Толькі выняў Сцяпан капшук, каб закурыць, пачаў прачышчаць цыбук прывязаным да капшука драцяным протарам, як спыніўся каля яго Баранок. Крапіва. На табе, качачка, хлебца кусочак, а ў асяродак — сталёвы кручочак. Хапай ротам, глытай протар. Вітка.
ПРОЧКІ, -чак, адз. няма. Уход из семьи в результате ссоры, размолвки. Ён [Пракоп] проста выказаў свой пратэст, абурэнне і крыўду ў форме гэтых старых традыцыйных прочак. Колас. Даўняя спрэчка паміж зацікаўленымі асобамі вырашалася звычайна прочкамі. Сыходзіла жонка — быў вінаваты муж, сыходзіў муж — лічылася пераможанай жонка. Стральцоў. Не ад
8 👁