зелянела, а на ўсходзе ўжо дзе-нідзе і ўсміхалася... Сачанка. Смуга над полем празрысцела, танчэла, — зменлівая і неазначальная для вока смуга. Стральцоў. ПРАКІДАЦЦА, незак. Изредка встречаться, попадаться среди чего-либо. Адзін схіл гары быў пакрыты жоўтым глыбокім пяском, сям-там пракідаліся чэзлыя кусцікі ядлоўцу, купінкі чабору і астраўкі белага баравога моху. Колас. Дзе-нідзе ў хвойніку пракідалася бяроза, часамі траплялася асіна. Чорны, На ўскраіне горада, дзе раней рос бор і цяпер зрэдку пракідаюцца выносістыя сосны, узвышаюцца карпусы трактарнага завода... Гурскі. ПРАСТАВАЦЬ, незак., разм. Идти напрямик, не сворачивая. Пагаманіўшы з голлем, дамоў прастуе дзед, мяркуючы павольна, што складна зроблен свет. Лужанін. Тодаркаў бацька больш ніколі не хадзіў нацянькі. Бо, дзеці, яна так і выходзіць: хто прастуе, той часам дома не начуе. С.Александровіч. Наступны ўсплёск азарыў белую постаць, што ўваходзіла ў лес, і чорную вялікую постаць жанчыны, якая праставала да млына... Караткевіч. ПРАСТАРНЕЦЬ, незак. Становиться просторнее. Святлеў, прастарнеў намружысты, вузкі калідор у суботу па апошняй лекцыі. Калюга. І прастарнеў Радзімы шлях. Лужанін. Здаецца, тады хата прастарнее і святлее. Тычына. ПРАХАПІЦЦА, зак. Внезапно очнуться ото сна, пробудиться. Аднае ночы ўсе прахапіліся са сну ад вялікага крыку. Лынькоў. Ад дзіцячага крыку за сталом прахапіўся Сотнікаў, чырвонымі са сну вачыма зірнуў на хату, але, згледзеўшы побач таварыша, зноў лёг на траву. Быкаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁