нікому не змоўчыць, усё правуецца з людзьмі, дзярэ гэтую зямлю ад самае вясны, матычыць поле, жыта тое сярпом пілуе ад цямна да цямна. Жук. ПРАДАЖНІК, -а, м. Человек, продавшийся за обещание, вознаграждение. Гэта быў стары, месцамі крануты іржой сямізарадны наган, якім мы ў сваёй вёсцы яшчэ да роспуску кампартыі і камсамола палохалі штрэйкорэхераў ды розных іншых прадажнікаў. Карпюк. А часам падае руку з усмешкаю сяброўскай місіі прадажнік той, што на вяку ў мяне не вымаліць амністыі. Пысін. З легенды засталіся: Юда — здраднік, прадажнік; срэбранікі — плата за здраду... Янкоўскі. ПРАДВЕСНЕ, -я, н. Канун весны, предвесеннее время. Адно з вясной яснай Палессе ускрэсне, спаткае няшчасна вясну і прадвесне. Купала. На ўзгорку ля камення раслі палыны, на ўзлеску цвілі верасы, на прадвесні адгэтуль на ўзбалоцце сцякалі каламутныя ручаіны снегавой вады. Чорны. А сэрца? Сэрца хоча жыць як рунь, чакаючы прадвесня. Машара. ПРАЖМО і ПРЫЖМО, -а, н., абл. Колоски ржи, запечённые на огне. Пахне пражмом, але іначай, як ад жмені каласоў, мацней, аж пяршыць у горле. Карамазаў. У руках у хлопчыка было самае непрыдуманае, самае сапраўднае, рэальнае — аж слінкі пацяклі! — пражмо. Кірэенка. Ці то ўспомнілася яму, як некалі вадзіў коней на начлег, пёк бульбу і рабіў прыжмо, ці то дзяўчынка так уразіла — толькі Кандрат Сідаравіч расчуліўся. Лупсякоў. ПРАЗРЫСЦЕЦЬ, незак. Становиться прозрачным. Месяц неяк адразу ж змізарнеў, зрабіўся бледны і кволы — яго амаль не відаць было ў небе, якое проста ўвачавідкі празрысцела, шырэла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

штрэйкбрэхераў
7 👁