вярэдлівы сум, які цяжка бывае растлумачыць. Сіпакоў. «Хуткая» асцярожна паплыла па дарозе, пачалі раз'язджацца машыны, і камбайны заступілі ў постаць. Жук. ПОЎНЯ, -і, ж. Луна в фазе круглого диска. Над партызанскімі лагерамі, дзе патухла зарыва, зноў зачырванелася неба, там узыходзіў месяц — сцёртая зверху поўня: паказалася з-за лесу, з-за вострых елак. Пташнікаў. Уставала сонца. У бездань неба нырнула поўня. Кірэенка. Ззяла поўня, з усіх бакоў абсыпаная яснымі зорамі, яшчэ адна поўня ззяла на вадзе пад тым, далёкім берагам. Карамазаў. ПОЧАПКА*, -і, ж. То, с помощью чего можно прицепить или привязать какой-либо предмет. Вінтоўку жоўтаю раменнаю почапкай павесіў на тын ля кухні. Быкаў. Весела боўтаюцца на почапках каромысла вёдры, і нібыта вызвоньваюць нейкую песню, і самі ж пад яе скачуць. Дудараў. Зямля ўжо не хісталася пад нагамі, пабялеў у вачах снег, і ён [Дзімка] ступіў да санак, узяў у рукі почапку. М.Капыловіч. ПОШУМ, -у, м., разм. Тихий шум. Зайграй жа пра новыя дні маладыя, пра наш адваёваны край, пра пошумы ніваў і былі лясныя зайграй жа, Даніла, зайграй! Пестрак. Не ўціхайце ж, бярозы, щуміце, каб яшчэ доўга чуліі ў вашым пошуме людзі галасы ўсіх, каму жылося тут горка і беспатольна. Лужанін. У святаянскую ноч сярод змрочнага пошуму лістоты і еркатання ваўкалакаў хмары раптам чырванелі ад жару... Карпюк. ПРАВАВАЦЦА, незак., разм. Доказывать кому-либо свои права, свою правоту....Але скажуць яны свайму чалавеку ветлае, лагоднае слова, дармо, што скарбовыя парабкі, а іхны пан з баркаўчанамі за сервітут правуецца. Калюга. Век [маці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разязджацца
10 👁