крэўнасці, роднасці, лучнасці... Блакіт....Бліскочуць патроны, завуць недажытыя гронкі гадоў... У доўг не магу жыць на звесненым свеце, і повязь суцэльную каб не парваць, — прашуся да вас, землякі і суседзі, пад аграмаднаю ношаю стаць. Панізнік.
ПОКУЦЬ, -і, ж. і ПОКУТ, -а, м. Место в углу под образами. На покуць, пад іконы, бацька і дзед кладуць патроху сена і каласавой саломы. Навуменка. І тады асцярожна заварушылася на сваёй лаве ля покуці Бычыха. Кулакоўскі. Ганна сядзела на покуце ўсё з той жа нясмеласцю і асцярожлівасцю, якія не ападалі, не адступаліся. Мележ. Не спяшаючыся, дзед сеў за стол на покуце, паклаў рукі перад сабой на чьісты абрус. Асіпенка.
ПОПЛАЎ, -лаву, м. Заливной луг. Я памятаю, што першая ад поплаву стаяла маленькая трохаконная хатка нашага вясковага каваля. Чорны. Узвышаліся плячыстыя стагі на паплавах. Броўка. Над поплавам мокрым пад вечар пыл стаяў да нябес. Караткевіч.
ПОРТ, -у, м. Льняная или хлопчатобумажная ткань. А спаткаем чалавека, порт рассцеле ён. Багдановіч.
ПОСНІЦА*, -ы, ж., разм. Постная еда. Язэп, праз цябе, Язэп. І ты ведаеш, чым гэта пахне. Адзін бы я... ніколі ў свеце. Калі ж у хаце посніца. І то, каб не ты, ніколі б я не зачапіў. Пташнікаў. Добра яму, Марціну, быць прынцыповым, калі ў брата кожную раніцу ёсць бліны, а цяпер часта і скварку даюць. А ў іх, у Піліпчыкаў? Душацца посніцай — ён гэта ведаў. Каваленка.
ПОСТАЦЬ, -і, ж. Полоса поля, занятая одной жнеёй или уборочной машиной. Мальвіна жала на гары, заняўшы постаць між жанок. Бялевіч....Выгляд зжатай постаці разам з радасцю за скончаную работу заўсёды, мне здаецца, пакідае нейкі
11 👁