ПЛУГАРЫЦЬ, незак., разм. Обрабатывать землю плугом. Згарэў даўно ля вогнішча плашч, тады, калі Раман першы раз плугарыў ноччу. Пташнікаў. ПЛЫТНІЦТВА, -а, н. Лесосплавное дело. [Прахарэня] доўга служыў у купца Залмана па лясной часці і плытніцтву. Якімовіч. ПЛЮШАЎКА, -і, ж., разм. Жакет из плюша. Калі ж зачапіць адзежу Макарыхі, то перш за ўсё трэба ўспомніць пра яе даўнюю і вельмі моцную плюшаўку. Кулакоўскі. Плюшаўка яе вісела пад марляю на сцяне, над самым ложкам. Чыгрынаў. Быццам ямчэй уладкоўваў пакункі, Самусік схіліўся над авоськай і спадылба акінуў постаць у чорнай плюшаўцы і бліскучых гумавых боціках — чыя гэта старая? Калодзежны. ПЛЯБАНІЯ*, -і, ж. Дом, в котором живёт ксёндз. Пасля на хлебе і вадзе ксёндз у плябаніі сядзеў — пасціў, як схімнік, бо сінод такіх не любіць «ваявод». Бажко. ПЛЯГА, -і, ж., абл. Стихийное бедствие. Калі ж ты, як нядбайны туляга, за чужыя хаваешся спіны, то няхай на цябе падзе пляга — пш не сын свае маці-айчыны. Колас. ПЛЯЦАК, -а, м., абл. Вещевой мешок. З вясёлым гоманам з лавак пачалі падымацца гарцэжы, хватаючы свае напакаваныя і туга перацягнутыя паскамі плецакі. Адамчык. Янка, запыніўшыся ў парозе, скінуў з плечука пляцак і апусціў яго на нябачную, але блізкую знаёмую лаву. Далідовіч. ПОВЯЗЬ, -і, ж. Преемственная связь чего-либо....Ты абавязкова адчуеш сваю жывую повязь з тымі — даўно адшумеўшымі маладосцямі, вёснамі, зімамі, радасцямі і бедамі, гадамі, стагоддзямі, пакаленнямі, пачуеш магутны покліч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁