Ластаўка] кідалася па стойле, разбівала персі, ламала праслы і вырывалася да Бутона. Скрыган. Ілья ўжо ляпаў каня далонню па бугрыстай шыі, мацаў персі. Карамараў.
ПЕРЫЦЬ*, незак., абл. Колотить вальком бельё. Яна, свой скінуўшы каптанік, кашулю падкасаўшы і спадніцу, ўзышла на кладку, ўзяўшы пранік. 1 перыць стала мокра палаценца... Купала. Каб плыпь не падагнала да мастка, на якім звычайна перылі бялізну, мог развітацца навек з роднай трэцяй групаю школы — паблізу нікога не было. Лужанін....Верасаўскія маладзіцы, адна перад адной з размаху 6ілі па вымачаным нанач у попеле і складзеным у гармонік на заслонах палатне вагкімі пранікамі — перылі яго. Адамчык.
ПІСАРОЎНА, -ы, ж. Дочь писаря. Маці была ў мястэчку швачкаю, шыла сукенкі папоўнам і пісароўнам, але зарабляла так мала, што часам сядзелі мы не еўшы. Гарэцкі.
ПІСАРЧУК*, -а, м., разм. Помощник писаря. Прыстаў яго адразу і прывітаў з пачаткам. яго кар'еры: пакуль што, вядома, пісарчук, але кожны спрытны чалавек павінен выслужыцца. Чорны.
ПІСТАНОЎКА, -і, ж., разм. Пистонное ружьё. Як 6ы там ні было, але ў шапцы сапраўды можна было знайсці і люльку, і лусту хлеба, і запасы шроту, і ўсякія іншыя прыпасы для лесніковай пістаноўкі. Лынькоў. Толькі трэба будзе перазарадзіць нашы дапатопныя пістаноўкі... Танк. Антон стаяў і думаў, чым набіта яго пістаноўка. Грамовіч.
ПЛЕЧАВЕНЬ, -еня, м., абл. Плечистый человек. Аднойчы яго [Цімчука] заспеў за гэтым заняткам дырэктар тэхнікума, лысы, каржакаваты плечавень. Левановіч
Дадатковыя словы
кареры
12 👁