Сідарук? — На лузе, — падказаў Вяртун, які ўсё заўсёды пра ўсіх ведаў. — Сянуе ўжа каторы дзень. Далідовіч.
СЕРАДОЛЬШЫ і СЕЛЯДОРШЫ, -ая, -ае; абл. Средний по возрасту. На другі дзень трэба ісці серадольшаму брату, Сержпутоўскі. Раскідаліся Шэметы па свеце: Мацвей у Некрашах, у калгасе, Лукаш у Мінску, у аспірантуры, а гэты, серадольшы, тут раптам аказаўся, на Устроні. Лобан. Селядоршых пабралі раней, а старэйшага ўлетку. Брыль. У селядоршага, пастрыжанага ў рады хлопчыка пад чорнымі жучкамі вачэй дрыжалі нявыцертыя слёзы... Адамчык.
СЁЛЕТА, прысл. В этом году. Ты бачыш, колькі ў нас з табою сёлета работы? Скрыган. Я па ўсіх прыкметах бачу — будзе сёлета 6агаты ураджай. Панчанка. У канцы жніва Міхал сказаў жонцы: — Як ты думаеш, маці, можа варта сёлета дажынкі справіць? С. Александровіч.
СКАВАРОДНІК, -а, м., абл. Плоский круглый хлеб, испечённый на сковороде. Неўзабаве яна [Гануся] спякла такім парадкам тры скавароднікі, пульхныя і тоўстыя. Чорны. Потым, праўда, калі пайшоў ён, Раман, працаваць у леспрамгас, муку пачалі даваць, то на стале час ад часу з'яўляліся і аладкі, скавароднікі. Сачанка. І сні'ць Раман, што ён у роднай хаце, што бесклапотны хлопчык ён яшчэ, прыбег з гуляння і глядзіць, як маці к абеду скавароднікі пячэ. Зарыцкі.
СКАВЫШ, -у, м., разм. Сквозной ветер с характерным звуком, напоминающим завывание. Няміра адубеў, стоячы на скавышы, не бачачы людзей на пустой вуліцы. Чорны. А вось тыя Зэнкавы аднагодкі, на каторых у гэту пору лахманы матляў вецер у чыстым полі, каторыя стылі на скавышы
Дадатковыя словы
зяўлялiся, сніць
8 👁