Старонка 15
◀ / 207 ▶
прывале патрабавала порцыю аброку нароўні з тымі коньмі, якія не ленаваліся. Лужанін. Накрыты гунькай, пушысты ад інею конь жуе з торбы аброк і чакае раніцы, падымаючы наперамену то адную нагу, то другую, — холадна небараку. Карпюк. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту. Сачанка. АБШАРНІК, -а, м. Помещик, владеющий большими земельными наделами. Паводле закона, Шастака трэба было здаць у камендатуру, і ўжо адтуль, калі б ён выжыў, яго маглі аддаць якому-небудзь абшарніку ці фермеру, калі б не спатрэбіўся на што іншае. Мікуліч. Цара скінулі, а князі ды абшарнікі засталіся. Галавач. А мне прыгадваецца зноўку матрос, даспелы лістапад, калі абшарнікаў валокі з надзеяй кроілі сяло... Бялевіч. АБШЫВАНКА, -і, ж. Выдолбленная из ствола дерева лодка с нашитыми для большей устойчивости бортами из досок. На досвітку наступнага дня ён [Кастусь] дабраўся да ракі, знайшоў у карчах вербалозу абшыванку і пераплыў у ёй на другі бераг. Лупсякоў. АГОРАЦЬ, зак. Приобрести или купить с большим трудом. Я галодны пасяджу, а свае зямлі крыху агораю. Чорны. За лета агораў хатку, з гліны зрабіў печ, і паплыў у неба смольны дымок. Грахоўскі. То пакулъ хату сабе новую паставілі, то пакуль гарод ад травы ўратавалі, кароўку, свінчо агоралі, то пакуль вас усіх вывучылі, праз інстытуты, універсітэты правялі... Сачанка. Праўда, агораў у дачным пасёлку будачку. Лужанін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 207 ▶