ПАСУШЭЦЬ, зак. Стать сухим или более сухим. Вочы пасушэлі, навучыліся глядзець строга. Скрыган.
ПАСЯЛКОВЕЦ, -оўца, м., разм. Житель посёлка. Між вёскаю і пасёлкам Янкі Купалы — ні лесу, ні поля, а толькі Даколька і мост на ей; вяскоўцы і пасялкоўцы рабілі ці папраўлялі гэты мост разам, і дружна, і зладжана. Янкоўскі.
ПАТЫКАЦЬ*, незак. Ткать по основе утком другого качества или цвета. Пралятай, чаўночак, пралятай, ўзорам бель ручнікоў патыкай, як на поля зялёных краснох тчэ сам травень пахучай вясной. Геніюш.
ПАТЫРЧАКА, -і, ж. Какой-либо предмет, торчащий из земли. Чапляючыся за галлё і карчы, абдзіраючы рукі аб сухія вострыя патырчакі, хлопцы нацянькі садзілі ў Вайніловічаў двор. Мурашка. Аднак варта было ей [Ганьцы] збіць аб якую патырчаку да крыві на назе палец, ці парэзаць руку... як яна тут жа пачынала злавацца на гэтага матчынага бога. Васілевіч. За нейкую патырчаку зачапілася аборка... Наўроцкі.
ПАЎТРАЦЯ, ліч., нескл. Два с половиной. І бацька яго [Кубраковіча] знаўся з папамі ды дзякамі; быў п'яніца і піў з імі, пакуль 6ыло за што, а як звёўся з капытоў далоў, то пайшоў у званары за паўтраця рубля на месяц... Гарэцкі. Падыспад, у сядзенне ўкінулі пшонкай пытляванай мукі паўтраця пуда. Калюга.
ПАХВАТНЫ, -ая, -бе; абл. Удобный в употреблении. — Нехта сядзіць на гары, — цвярдзіла і бегла спераду, а мужчыны ледзь паспявалі за ёю, адзін з добрым. бічом, другі з пахватною сякераю. Дамашэвіч. Толькі Марылька, якая ўвесь час працавала побач са Сцяпанаы Фамічом, не ўцярпела, збегала ў домік і
Дадатковыя словы
пянiца
11 👁