захапіўщы кароткі, пахватны кажушок, накінула яго на плечы Пятру. Краўчанка. ПАЧАТКОВЕЦ, -оўца, м. Тот, кто начинает заниматься какой-либо деятельностью. Гартаю наўдачу: Уладзімір Паўлаў, паэт выяўлены, добра прыкметны, і пачатковец, хай даруе Ніна Радзівончык, можа яна друкуецца і не ўпершыню. Лужанін. Мы пачаткоўцы, сціплыя курсанты, нам дрэвы з лесу не прашалясцяць — пасля якіх баёў «нас у сержанты, бы ў рыцары, нарэшце, пасвяцяць». Зарыцкі. З яе старонак гучыць — у яго жывой інтанацыі — разважлівы голас Івана Мележа, які ўмеў убачыць талент у самага нясмелага пачаткоўца... Палтаран. ПАЧУВАЦЦА, незак., разм. Чувствовать себя. Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі. Колас. Сымон Ракуцька пачуваўся так, быццам зараз лясне над ім гром. Чорны. Чаму я пачуваўся шчаслівым, забылася. Лужанін. А ў дрывотні я пачуваўся, далібог, лепей, чым прарок Іёна ў чэраве Левіяфана. Арлоў. ПАЧУЖЭЦЬ, зак. Стать кому-либо чужим. Стары мінчанін, я паўтараю, не помсціў брату і братавай, стаў вышэй пад уласніцкай цемрай. Аднак і пачужэў ім да канца. Брыль. Ён [чалавек] глядзеў на ўсе гэта і думаў, што ўсё тут змянілася і пачужэла. Адамчык. Затое свая радня аддалілася, пачужэла. Асіпенка. ПАЧЫСЦЕЦЬ, зак. Стать чище. Каб сэрцам пачысцеў, думкамі пасвятлеў... Як у Сібіры папакутуе... Няхай жа з 6огам едзе. Гарэцкі. Хіба што ўдасца перарабляць арганічныя адыходы на нафту, такія праекты і распрацоўкі ёсць, можа тады пачысцее. Лужанін. Калі рукі мае і ногі не так пачысцелі, як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁