в доме, куда по свадебному обряду сажали невесту. Раз бяседа вялікая ў князя 6ыла: на пасад дачку княжну садзілі... Купала.
ПАСАЖНЫ, -ая, -ае. Данный в приданое. Маці гаварыла гэта, ужо корпаючыся ў сваёй старой пасажнай скрыні. Брыль. Ці ў аднае дзяўчыны ў нашым краі мяне не счакаецца пасажная падушка, на якую схілю з дарогі змораную галаву! Калюга. У дваццаць год Андрэй прывёз са Старыцы ў сваю хаціну маладую жонку — рабаватую, ціхую дзяўчыну — разам з ёмістай пасажнай скрыняй, паўтарагадовым жарабём і каровайялаўкай. Хадкевіч.
ПАСКУПЕЦЬ, зак. Стать скупым или более скупым. Міхал станоўка, ненарокам ішоў да мэты крок за крокам. Ён паскупеў і нават значна. Колас....Першыя два вяселлі цягнуліся амаль не па тыдню, дык няўжо Кудрэвіч на апошняе паскупее. Ядвігін Ш. А для Гарасіма гэта было зусім ненатуральна, бо пад старасць ён паскупеў. Чарнышэвіч.
ПАСПРОДВАЦЬ, зак., абл. Продать всё до последнего, продать многое. Плата і штраф былі такія, uіто людзі паспродвалі, хто меў, жывёлу і адзежу, пазаставаліся голыя. Чорны. Я паспродваў усё, што меў, зняў з кніжкі прызапашанае на чорны дзень, хіба ж мог прыйсці яшчэ чарнейшы? Лужанін.
ПАСТАРУНАК, -нка, м. Название полицейского участка на территории Западной Беларуси до 1939 года. Пшэбора — дзеяч з пастарунку, не просты дзеяч — хват і зух. Колас. Міця збіраўся ў Дварчаны, старое, за вёрст пяць ад Верасава, мястэчка, дзе былі гміна і пастарунак. Адамчык. Гады тры таму назад нас с сакратаром падпольнай камсамольскай ячэйкі Сцяпанам Раманавічам выклікалі ў пастарунак. Карпюк
12 👁