ПАПІХАЧ*, -а, м., разм. Человек, вызывающий к себе презрение, которым помыкают, командуют. ...Сяк-так назбіраем на годхлеба; а то прызаробім часамі — так і жывецца. Не важна, бедна, затое незалежна; як і што захацеў — тое зрабіў. Не так — сваё дзела, асабістае. А ў горадзе? — папіхачом быць. Гартны. Чаму чалавек асуджаны быць пешкай, папіхачом, паслугачом уладара зямнога ці нябеснага? Лужанін. Хоць аканом і не пан, але звычайна ў такіх панскіх папіхачоў больш гонару, чым у саміх паноў. Чарнышэвіч.
ПАПЛАЎНІЧЫ, -ага, м. Полевой сторож. Ранейшы панскі паплаўнічы, ён і цяпер наймаўся ўлетку вартаваць ад патравы Заброддзе і Бугайнік. Крапіва. Летась лезнявіцкі паплаўнічы, якога агулам наймала вёска пільнаваць поле, абязвечыў верасаўскага пастушка: секануў цераз галаву бізуном і выбіў вока. Адамчык. Цяпер мінулася тая пара, калі ў калгасе трымалі паплаўнічых. Жук.
ПАПОЎНІЦЫ, прысл., разм. Набивая полный рот (есть). Хлеб кусалі папоўніцы і, моцна сёрбаючы, праганялі яго квасам. Крапіва. Смачна апёкшы рот і ўсё нутро пахучай, моцнай вадкасцю, Іван пачаў жаваць папоўніцы. Брыль. Дзяўчынка схапіла хлеб і пачала есці яго папоўніцы. Якімовіч.
ПАПРАДКІ і ПОПРАДКІ, -ак, адз. няма. Сбор женщин в чьей-либо хате, чтобы прясть кудель. Машэкі імем сталі маткі пужаць, калышучы, дзяцей, а кумкі, збегшысь на папрадкі, аб ім шаптаць адна аднэй. Купала. Узяць тыя самыя попрадкі... Колькі працы пад гэтым ільном, часта галодныя — з адной чорствай скарынкай, а збяруцца ў места дзяўчаты і за гэтай няшчаснай зрэбнаю ніткаю — вясёлыя песні. Мурашка. Помню
Дадатковыя словы
командуют....сяк-так
14 👁