на папас. Купала. Кароткія іх адпачынкі, нядоўгі ў паходах папас. Колас. І вось на першай папасцы, выпрасіўшы ў салдата колькі лісткоў паперы з запісной кніжачкі і алавічок, дробна і густа нешта ўсё [немец] пісаў і пісаў. Чорны. Яны [Глаша і Кацярына Іванаўна] звярнулі на папаску ў бок паселішча, Лужанін. ПАПАСВАЦЦА*, незак. Пастись где-либо время от времени. На мусах заўсёды штосьці шукаюць куры, павольна выдыбаюць, гергечучы, гусі, іншы раз нават свінні папасваюцца. Навуменка. Метраў на дзвесце хвасты ў канюшыне аб'едзены: відаць не раз гэтьія кароўкі тут папасваліся, Лобан. ПАПАСВАЦЬ*, незак., разм. Подкармливать лошадей в пути. Ён [Нявада] бачыў, як шафёры спынялі машыны і ішлі пад дрэва піць і закусваць, фурманшчыкі папасвалі сенам і аўсом тут коні. Чорны. Я спыняўся і папасваў сваю Малінку сакаўным дзяцельнікам, галінкаю збіваў аваднёў... Грахоўскі. ПАПАСТРАЛЯЦЬ, зак., разм. Стрелять много, неоднократно; настрелять много кого-либо, чего-либо. Ось возьмем стрэльбы, пойдзем жыва ды хоць у смак папастраляем і ўсіх глушцоў паразганяем! Колас. Пазабіралі, папастралялі, як авечак якіх. Зарэцкі. ПАПАХАДЗІЦЬ, зак., разм. Ходить длительное время. Хоць і папахадзіў Аляксей па паскоціне, але ўсё ж знайшоў каня за кустамі шыпшынніку. Грахоўскі. Колькі я папахадзіў раней гэтаю зялёнаю вуліцаю! Сіпакоў. ПАПАШУКАЦЬ, зак., разм. Искать долго, неоднократно. Маўчыце! — гаварыў малы свайму таварыству. — Няхай [Бычыха] папашукае. Кулакоўскі. Ну і папашукалі мы поезд, — соп Юрчанка. Гурскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзены
12 👁